Аб удзеле супрацоўнікаў установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» ў шэрагу мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прынялі ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай даты.
Так 30 чэрвеня супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва наведалі Гомельскі абласны музей ваеннай славы. Экскурсія, з наведваннем ваенна-гістарычнай экспазіцыі, адбылася ў рамках запланаваных мерапрыемстваў, прымеркаваных да года гістарычнай памяці і напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Намеснік дырэктара музея Мішчанка Канстанцін Сяргеевіч азнаёміў архівістаў з экспазіцыяй, якая адлюстроўвае важныя падзеі ваеннай гісторыі Гомеля, у якой асаблівая ўвага адводзіцца перыяду Вялікай Айчыннай вайны. На адкрытай пляцоўцы музея выстаўлена баявая тэхніка-бранятанкавая, артылерыйская, атамабільная. Ёсць самалёты, верталёты і нават чыгуначны састаў.
Акрамя гэтага супрацоўнік архіва з членамі сям’і наведалі гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна», дзе змаглі азнаёміцца з экспазіцыямі, агледзелі адрэстаўраваныя ДОТы (доўгачасовыя агнявыя кропкі) з артылерыйскімі баявымі разлікамі, кулямётамі, снарадамі і іншай адпаведнай атрыбутыкай, прайшліся па траншэях, акопах, наведалі тэрыторыю партызанскай вёскі, авіяцыйнай пляцоўкі, ваеннай бранятэхнікі, зброі і шмат чаго іншага.