Удзел Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у святкаванні 100-годдзя ўтварэння пракуратуры Рэспублікі Беларусь

У рамках святкавання 100-годдзя з дня ўтварэння пракуратуры Рэспублікі Беларусь 24 чэрвеня 2022 г. работнікі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах, якія праходзілі ў Палацы Рэспублікі г. Мінска.

Спецыяльна да юбілею, сумесна з Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь, распрацавана і аформлена фотавыстава «Пракуратура ў асобах», прысвечаная кіраўнікам органаў пракуратуры БССР і Рэспублікі Беларусь за 100-гадовы перыяд. Таксама былі прадстаўлены наступныя архіўныя матэрыялы: альбом, прысвечаны судовым працэсам над ваеннымі злачынцамі, якія праходзілі ў гарадах Мінск і Бабруйск у 1946-1947 гг., тры арыгінальныя альбомы, якія захоўваюцца ў фондах архіва. Гэта фотаальбомы аб эксгумацыі цел загінуўшых у лагеры смерці Трасцянец, перададзены Беларускай рэспубліканскай камісіяй па расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх злачынцаў і іх памагатых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Альбом аб развіцці авіяцыі ў СССР, перададзены калекцыянерам М.А.Кучэўскім і альбом з відамі пасляваеннага Мінска, перададзены Саветам Міністраў БССР.

Акрамя гэтага, работнікамі архіва быў падрыхтаваны відэашэраг аб судовых працэсах над ваеннымі злачынцамі ў 1946-1947 гг. (фрагмент дакументальнага фільма «Суд народа», 1946 г. размешчаны на афіцыйным ютубкане БДАКФФД) і фоназапісу ўспамінаў тых, хто выжыў жыхароў спаленых беларускіх вёсак, зробленыя ў 1970-1971 гг. пісьменнікамі Алесем Адамовічам і Янкам Брылём. На выставе была прадстаўлена друкаваная прадукцыя архіва, фотатэхніка і розныя віды носьбітаў кінавідэа- і фонадакументаў (фотаапараты, відэакасеты, грамкружэлкі, магнітная стужка, пазітыўная і негатыўная фотастужка).

Архіўная экспазіцыя выклікала жывую цікавасць у наведвальнікаў. У ходзе работы выстаўкі, вядучыя архівісты аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Хачатран А.С. і Гарэлік М.В., а таксама загадчык архівасховішча аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Т.П.Новікава падрабязна расказвалі наведвальнікам пра экспазіцыю.

У ліку ганаровых гасцей архіўную экспазіцыю наведалі Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Р.А.Галаўчанка і Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь А.І.Швед.

 

1. Выставачная экспазіцыя Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў на святкаванні 100-годдзя ўтварэння пракуратуры ў Палацы Рэспублікі (24 чэрвеня 2022 г., БДАКФФД)
2. Вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі А.С.Хачатран з наведвальнікамі выставачнай экспазіцыі (24 чэрвеня 2022 г., БДАКФФД)
3. Наведвальнікі выставачнай экспазіцыі за праглядам альбома “Судовыя працэсы над ваеннымі злачынцамі, якія праходзілі ў гарадах Мінск Бабруйск у 1946-1947 гг.” (24 чэрвеня 2022 г., БДАКФФД)
4. Загадчык архівасховішча аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Т.П.Новікава з наведвальнікам выставачнай экспазіцыі (24 чэрвеня 2022 г., БДАКФФД)
5. Вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі М.В.Гарэлік з наведвальнікамі выставачнай экспазіцыі (24 чэрвеня 2022 г., БДАКФФД)
6. Загадчык архівасховішча аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Т.П.Новікава падчас інтэрв’ю ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» (24 чэрвеня 2022 г., БДАКФФД)
7. Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Р.А.Галаўчанка і А.М.Ганчар, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у час наведвання выставачнай экспазіцыі (24 чэрвеня 2022 г., БДАКФФД)
8. Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Р.А. Галоўчанка і А.М.Ганчар, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў падчас наведвання выставачнай экспазіцыі (24 чэрвеня 2022 г., БДАКФФД)
9. Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь А.І. Швед, Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Р.А. Галоўчанка і А.М.Ганчар, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў падчас наведвання выставачнай экспазіцыі (24 чэрвеня 2022 г., БДАКФФД)