Прадстаўнік Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным памяці партызанскага камандзіра, Героя Савецкага Саюза Васіля Захаравіча Каржа

28 чэрвеня 2022 г. адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае памяці славутага партызанскага камандзіра, Героя Савецкага Саюза Каржа Васіля Захаравіча, якое праводзілася ў рамках рэалізацыі мерапрыемстваў Года гістарычнай памяці і прымеркаванае да першага партызанскага бою з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Мерапрыемства адкрылася мітынгам, якія адбыліся ў аграгарадку Хорастава Салігорскага раёна на радзіме В. З. Каржа

Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел унучка легендарнага партызана Вольга Мікалаеўна Корж, прадстаўнікі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Цэнтральнага савета ДТСААФ і яго арганізацыйных структур, Нацыянальнага гістарычнага музея, Салігорскага райвыканкама, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і інш.

Загадчык аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» Таццяна Шаўчэнка перадала ў Музей партызанскага краю імя Васіля Захаравіча Каржа копію асабістай справы легендарнага партызанскага камандзіра.

Пасля завяршэння мітынгу яго ўдзельнікі ўсклалі кветкі да помніка Васіля Каржа.