Супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» наведалі ўнікальны перасовачны музей «Цягнік Перамогі»

Супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» наведалі ўнікальны перасовачны музей «Цягнік Перамогі». У кожным вагоне цягніка – экспазіцыя, прысвечаная пэўнаму этапу вайны. Музейная экспазіцыя «Цягніка Перамогі» ўнікальная не толькі сваім напаўненнем, рэалістычнымі скульптурамі і інсталяцыямі, але і яе мультымедыйным суправаджэннем – аб’ёмным гукам, тэатральным асвятленнем, механічнымі спецэфектамі, галаграмамі, панарамамі баёў віртуальнай рэальнасці, кіназдымкамі гістарычных рэканструкцый, трохмернай камп’ютарнай графікай з мадэлямі ваеннай тэхнікі, што дапамагае спаўна пагрузіцца ў падзеі ваенных гадоў.