Да 100-годдзя з дня ўтварэння пракуратуры Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў да 100-годдзя з дня ўтварэння пракуратуры Рэспублікі Беларусь і ў рамках Года гістарычнай памяці дэманструе на афіцыйным ютубканале БДАКФФД фрагмент дакументальнага фільма арх. № 207 «Суд народа» 1946 г.

Фільм прысвечаны судоваму пасяджэнню Ваеннага трыбунала Мінскай ваеннай акругі над ваеннымі злачынцамі, якія ўчынілі злачынствы на тэрыторыі Беларускай ССР у гады Вялікай Айчыннай вайны, якое праходзіла ў Доме афіцэраў г. Мінска з 15 па 29 студзеня 1946 г.

Прысуд быў абвешчаны 29 студзеня 1946 г.: 14 з 18 падсудных былі прысуджаныя да смяротнага пакарання, астатніх да спасылкі на катаржныя працы на тэрмін ад 15 да 20 гадоў.

Выкананне прыгавору было прызначана на 30 студзеня 1946 г. на Мінскім іпадроме.

Праглядзець фрагмент

 

Застаўка да фрагмента дакументальнага фільма «Суд народа»
Кадр з фільма «Суд народа»