Пасяджэнне Міжнароднай асацыяцыі (камісіі) гісторыкаў і архівістаў краін СНД

23 чэрвеня 2022 г. у фармаце відэаканферэнцыі адбылося пасяджэнне Міжнароднай асацыяцыі (камісіі) гісторыкаў і архівістаў краін СНД (далей – Асацыяцыя).

Даведачна. У адпаведнасці з Палажэннем у склад Асацыяцыі ад кожнай дзяржавы ўваходзяць тры інстытуцыйныя прадстаўнікі – нацыянальны інстытут гісторыі, нацыянальная архіўная служба і гістарычны факультэт вядучай установы вышэйшай адукацыі ў нацыянальнай сістэме адукацыі.

У пасяджэнні прыняў удзел дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І.Кураш (член Асацыяцыі – прадстаўнік нацыянальнай архіўнай службы Беларусі).

У адпаведнасці з парадкам дня пасяджэння былі падведзены вынікі дзейнасці Асацыяцыі ў 2021 годзе, а таксама прайшло абмеркаванне шырокага кола пытанняў, звязаных з перспектыўнымі напрамкамі дзейнасці Асацыяцыі (падрыхтоўка сумеснага навучальнага дапаможніка па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, арганізацыя міжнародных летніх школ маладых вучоных-гісторыкаў, правядзенне міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 100-годдзю ўтварэння СССР, выпуск спецыяльнага перыядычнага выдання і інш.). Значную ўвагу ўдзельнікі пасяджэння надалі пытанням кансалідацыі намаганняў членаў Асацыяцыі па супрацьдзеянні спробам скажэння і фальсіфікацыі гісторыі.