Дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці», член Савета Партызанскай раённай г. Мінска арганізацыі РГА «Белая Русь» Юлія Рамашка прыняла ўдзел у культурна-патрыятычнай акцыі «Каляндар «Памяць»

23 чэрвеня 2022 года дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці» Юлія Рамашка і старшыня Партызанскай раённай г. Мінска арганізацыі РГА «Белая Русь» Валянціна Даўгалёва прынялі ўдзел у культурна-патрыятычнай акцыі «КАЛЯНДАР «ПАМЯЦЬ» ля манумента Перамогі. Сёння перагарнулі яго чарговую старонку: «23 чэрвеня пачалася наступальная аперацыя «Баграціён».

Прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў горада ўсклалі кветкі да манумента Перамогі і ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.