Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прыняў удзел у дыялогавай пляцоўцы «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны»

23 чэрвеня 2022 года адбылася дыялогавая пляцоўка на тэму «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны» на базе ўстановы МГЭІ ім. А.Д. Сахарава БДУ.

Удзельнікамі тэматычнай сустрэчы сталі супрацоўнікі інстытута, а ў якасці экспертаў выступілі дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці» Юлія Сцяпанаўна Рамашка, памочнік пракурора Партызанскага раёна г. Мінска Ірына Юр’еўна Ягленка.

У ходзе абмеркавання ўдзельнікі правялі гістарычны і геапалітычны аналіз падзей перыяду Вялікай Айчыннай вайны, азнаёміліся з гісторыяй канцэнтрацыйных лагераў, якія знаходзіліся на тэрыторыі Беларусі і інш. Ключавы акцэнт быў зроблены на захаванні памяці пра страшныя падзеі таго часу і подзвіг нашых продкаў.

Для ўдзельнікаў дыялогавай пляцоўкі Юлія Рамашка прадэманстравала дакументы, якія захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці і маюць дачыненне да генацыду насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.