У рамках акцыі «Архівы – школе» Дзяржаўным архівам Брэсцкай вобласці праведзена чарговае мерапрыемства

Выязныя мерапрыемствы, праведзеныя работнікамі архіва 13-14 чэрвеня на базе СШ № 16 г. Брэста, выклікалі ў школьнікаў вялікую цікавасць да архіва.

І, як следства, 20 чэрвеня вучні 8, 9-га класаў СШ № 16 г. Брэста прыйшлі на экскурсію ў архіў, каб наглядна азнаёміцца з умовамі захоўвання дакументаў, наведаць лабараторыю, дзе архіўныя дакументы атрымліваюць «другое жыццё», паглядзець на працоўныя будні архівістаў. Таксама ўвазе экскурсантаў была прадстаўлена стацыянарная выстава «Брэст. XX стагоддзе: старонкі гісторыі».

У ходзе наведвання архіва школьнікі атрымалі адказы на ўсе пытанні, якія іх цікавілі.