Супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Жлобіне» сумесна з дзяржаўнай установай культуры «Жлобінскі гістарычна-краязнаўчы музей» падрыхтавалі выстаўку «Пасляваеннае аднаўленне Жлобіншчыны»

Супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Жлобіне», згодна плана правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, сумесна з дзяржаўнай установай культуры «Жлобінскі гістарычна-краязнаўчы музей» падрыхтавалі выстаўку «Пасляваеннае аднаўленне Жлобіншчыны».

Экспазіцыя, размешчаная ў выставачнай зале на 2 паверсе музея, знаёміць наведвальнікаў са звесткамі аб уроне, нанесеным нямецка-фашысцкімі захопнікамі, з гісторыяй пасляваеннага аднаўлення горада, сельскай гаспадаркі, прамысловасці, устаноў культуры, з працай простых людзей над адраджэннем горада.

На выстаўцы прадстаўлена тэматычная падборка архіўных дакументаў Жлобінскіх гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, акты аб уроне, прычыненым нямецка-фашысцкімі захопнікамі падчас Вялікай Айчыннай вайны, а таксама ўдакладненыя звесткі аб злачынствах, учыненых нямецкімі захопнікамі на тэрыторыі горада і раёна.

Выстаўка прадоўжыцца да 3 ліпеня 2022 года.