Правядзенне агляднай экскурсіі ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці»

21 чэрвеня 2022 года ўстанову «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці» наведалі супрацоўнікі аддзела захоўвання спецыялізаваных фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Цвёрдахлебава Юлія Барысаўна, загадчык аддзела, Смаляга Галіна Рыгораўна, загадчык сектара, і і дырэктар Быхаўскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея Жыжыян Сяргей Філіповіч.

У рамках Года гістарычнай памяці дырэктар архіва Барцулёва Святлана Віктараўна правяла аглядную экскурсію па архівасховішчах, падчас якой расказала пра гісторыю архіўнай установы, асноўныя напрамкі дзейнасці архіва, азнаёміла са складам дакументаў, якія захоўваюцца, і складам газетна-часопіснага фонду архіва, рэжымам іх захоўвання і асноўнымі этапамі установы. У час экскурсіі госці азнаёміліся з выставачнай экспазіцыяй па гісторыі партархіва.

Загадчык аддзела Шэўчык Таццяна Уладзіміраўна азнаёміла гасцей архіўнай установы з гісторыка-дакументальнымі выставамі, падрыхтаванымі супрацоўнікамі архіва, да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі і да 755-й гадавіны горада Магілёва і Дня вызвалення Магілёва ад нямецка-фашісцкіх захопнікаў. Таксама госці азнаёміліся з дакументамі па абароне горада Магілёва ў ліпені 1941 года і генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, якія захоўваюцца ў дзяржаўным архіве.