16 чэрвеня Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь наведалі работнікі ААТ “Будаўнічы трэст № 7”

16 чэрвеня Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь наведалі работнікі ААТ “Будаўнічы трэст № 7”.

Дырэктар архіва Андрэй Канстанцінавіч Дземянюк павітаў гасцей, распавёў аб структуры і асноўных напрамках працы архіва, а таксама мерапрыемствах, якія праводзяцца архівам у Год гістарычнай памяці.

Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Інэса Уладзіміраўна Дарагуш правяла экскурсію па архіве, распавяла аб гісторыі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, працы архіва ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці.

Падчас экскурсіі госці наведалі фотадакументальную выставу, прысвечаную 95-годдзю Нацыянальнага архіва, архівасховішча фондаў асабістага паходжання, а таксама Музей кнігі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.