17 чэрвеня 2022 года ў рамках праекта “Архівісты – Пераможцы” архівісты Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г. Гродна наведалі магілу былога дырэктара архіва Каткова А.С.

17 чэрвеня 2022 года ў рамках праекта «Архівісты – Пераможцы» (аб архівістах – удзельніках Вялікай Айчыннай вайны), прымеркаванага да Году гістарычнай памяці і 100-годдзя архіўнай службы Беларусі, архівісты Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г. Гродна наведалі магілу былога дырэктара архіва Каткова А.С., які бясстрашна змагаўся на франтах Вялікай Айчыннай вайны ў складзе Чырвонай Арміі.

Супрацоўнікі архіва прывялі ў парадак магілу і ўшанавалі памяць загінуўшага ўдзельніка ВАВ, усклаўшы кветкі да яго магілы.