15 – 17 чэрвеня 2022 г. адбылася V Летняя школа маладых архівістаў краін СНД

15 – 17 чэрвеня 2022 г. адбылася V Летняя школа маладых архівістаў краін СНД. У гэтым годзе да архівістаў Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Узбекістана далучыліся калегі з Кітая і Манголіі – усяго больш за 350 слухачоў.

Арганізатарамі V Летняй школы выступілі архіў Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан, Расійскі дзяржаўны гуманітарны ўніверсітэт і Казахскі нацыянальны ўніверсітэт імя аль-Фарабі.

Галоўнай тэмай Летняй школы гэтага года сталі пытанні змянення нацыянальных архіўных заканадаўстваў ва ўмовах лічбавай трансфармацыі. Мерапрыемства прайшло ў змешаным фармаце, прадстаўнікі беларускіх дзяржаўных архіваў, БелНДІДАС, БелНДЦЭД прынялі ўдзел у працы Летняй школы ў фармаце анлайн.

Лектарамі выступілі вядучыя навукоўцы і архівісты-практыкі, а таксама прадстаўнікі IT-індустрыі з Беларусі, Казахстана, Манголіі, Расіі, Кітая, Узбекістана, Паўднёвай Карэі. Ад нашай краіны з лекцыяй Нарматыўнае прававое рэгуляванне стварэння, ужыванне і захоўвання электронных дакументаў у Рэспубліцы Беларусь» выступіў дырэктар БелНДІДАС А. Я. Рыбакоў.

Удзельнікі адзначылі асаблівую актуальнасць тэматыкі ў эпоху лічбавай трансфармацыі грамадства. Архівісты змаглі пазнаёміцца з вопытам розных краін у сферы нарматыўнага прававога рэгулявання працэсаў стварэння і абарачэння электронных дакументаў, іх перадачы на захоўванне ў архівы арганізацый і дзяржаўныя архівы, тэндэнцыямі ў развіцці сучасных інфармацыйных тэхналогій, якія могуць быць выкарыстаны ў архіўнай справе. Значная ўвага была нададзена і пытанням аблічбоўка дакументаў, якія захоўваюцца ў архівах на традыцыйных носьбітах.

Удзел маладых архівістаў у V Летняй школе пацверджаны спецыяльнымі сертыфікатамі, якія падпісалі кіраўнікі архіва Прэзідэнта РК Алія Мустафіна, КазНУ ім. аль-Фарабі Жансеіт Туймябаеў і Расійскага дзяржаўнага гуманітарнага ўніверсітэта Яфім Півавар. Арганізатары Летняй школы выказалі надзею, што ў наступным годзе ў форуме змогуць прыняць удзел яшчэ больш слухачоў, каб абмяняцца ведамі і напрацаванымі практыкамі па захаванні сусветнай архіўнай спадчыны.