17 чэрвеня 2022 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае» ў рамках правядзення акцыі «Архівы – школе» адбылася сустрэча з удзельнікамі аздараўленчага лагера «Пралеска»

17 чэрвеня 2022 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае» ў рамках правядзення акцыі «Архівы – школе» адбылася сустрэча з удзельнікамі аздараўленчага лагера «Пралеска» ДУА «Чарневіцкая дзіцячы сад-базавая школа Глыбоцкага раёна» (навучэнцы 1-4 класаў). Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Аўласава Т. М. пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з гісторыяй геральдычных сімвалаў заходняга рэгіёну Віцебшчыны.

Для навучэнцаў праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой яны пазнаёміліся з умовамі захоўвання, убачылі дакументы знакамітых землякоў-глыбачан: удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны В. І. Беразоўскага, І. Г. Раслевіча, Герояў Сацыялістычнай Працы Л. К. Пугаўка, М. А. Клімянка, паэтаў В. Г. Гарановіча, М. Я. Баравік.