У рамках акцыі “Архівы – школе” з 13 чэрвеня па 17 чэрвеня ва ўстанове “Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе” праведзена 5 урокаў патрыятычнага выхавання для дзяцей, якія наведваюць летні школьны лагер
У рамках акцыі «Архівы – школе» з 13 чэрвеня па 17 чэрвеня ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе» праведзена 5 урокаў патрыятычнага выхавання для дзяцей, якія наведваюць летні школьны летнік (навучэнцы 1-6 класаў), дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 17 г. Ліды” і дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 4 г. Ліды” на тэму “Трагічныя лёсы ахвяр вайны” з выкарыстаннем дакументаў установы “Занальны дзяржаўны архіў” у г. Лідзе». Для школьнікаў былі праведзены аглядныя экскурсіі па архіве. Таксама дзеці наведалі дакументальную выставу на тэму “Трагічныя лёсы ахвяр вайны” па дакументах архіва.
Школьнікі даведаліся якім чынам дакументы паступаюць у архіў на захоўванне, як забяспечваецца хуткі пошук інфармацыі сярод вялікага масіва дакументаў і фондаў архіва, іх захаванасць і выкарыстанне. Дзецям было прапанавана паспрабаваць напісаць свае імёны пяром і тушшу, што выклікала вялікае захапленне ў дзяцей.