У Дзяржархіве Віцебскай вобласці ў мэтах выканання даручэння Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь прайшоў агульны сход супрацоўнікаў, прысвечаны вынікам рэспубліканскага семінара – нарады “Актуалізацыя метадаў і форм работы з насельніцтва на мясцовым узроўні”

У Дзяржархіве Віцебскай вобласці 17 чэрвеня 2022 года ў мэтах выканання даручэння Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь прайшоў агульны сход супрацоўнікаў, прысвечаны вынікам рэспубліканскага семінара – нарады “Актуалізацыя метадаў і форм работы з насельніцтва на мясцовым узроўні”.

Дырэктар архіва Свістунова Т.М. падкрэсліла, што эфектыўная праца з насельніцтвам – гэта індыкатар прафпрыдатнасці кіраўніка. У складаным міжнародным становішчы неабходна кансалідавацца, падтрымліваць спрыяльны сацыяльна-псіхалагічны клімат у грамадстве і заахвочваць ініцыятывы насельніцтва, здольныя аказаць станоўчы ўплыў на развіццё дзяржавы.

У архіве прыкладваюць максімальныя намаганні на якасную рэалізацыю работы па выкананні заяў грамадзян і юрыдычных асоб, абслугоўванні наведвальнікаў у чытальных залах.

Інфармацыйны стэнд, размешчаны ў фае архіва, падтрымліваецца ў актуальным стане. Абсталявана месца прыёму наведвальнікаў.
З боку кіраўніцтва ўвесь час ажыццяўляецца кантроль тэрмінаў і якасці выканання заяў грамадзян і юрыдычных асоб. Супрацоўнікі аддзела даведачна-інфармацыйнай работы праходзяць атэстацыю па пытаннях работы з заявамі грамадзян і юрыдычных асоб.
Сістэматычна праводзяцца прамыя лініі з насельніцтвам і арганізацыямі.

У 2021 г. і за бягучы перыяд 2022 года зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб у архіў не паступала.

Разам з тым не трэба расслабляцца. Неабходна ўвесь час удасканальваць метады і прыёмы працы з запытамі і зваротамі грамадзян і арганізацый.