У рамках акцыі «Архівы- школе» адбылася сустрэча супрацоўнікаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы» з навучэнцамі ДУА «Сярэдняя школа № 11 г. Рэчыцы»

16 чэрвеня 2022 года на базе ўстановы “ЗГА ў г.Рэчыцы» для навучэнцаў СШ № 11 г. Рэчыцы праведзена экскурсія па будынку дзяржархіву, у тым ліку і архівасховішчах. Падчас экскурсіі работнікі азнаёмілі вучняў з асноўнымі напрамкамі дзейнасці дзяржархіву і дакументамі, якія знаходзяцца на захоўванні.

Таксама ўвазе навучэнцаў была прадстаўлена стацыянарная выстава “Мы гэтай памяці верныя!”, а таксама праведзена лекцыя і прадэманстравана прэзентацыя аб генацыдзе на тэрыторыі Рэчыцкага раёна, які ўваходзіць у зону камплектавання занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Рэчыцы, у гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.