16 чэрвеня 2022 года Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці наведалі байцы студэнцкага атрада “Памяць і Слава” ім. В.І. Пічэты, у рамках рэспубліканскага праекта “Архівы: памяць аб мінулым у імя будучыні”

16 чэрвеня 2022 года Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці наведалі байцы студэнцкага атрада “Памяць і Слава” ім. В.І. Пічэты, у рамках рэспубліканскага праекта “Архівы: памяць аб мінулым у імя будучыні”.

Рэспубліканскі праект “Архівы: памяць аб мінулым у імя будучыні” ініцыяваны Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі РБ сумесна з ГА “БРСМ” і прымеркаваны да правядзення Года гістарычнай памяці і 100-гадовага юбілею архіўнай службы Беларусі.

У рамках праекта ў чытальнай зале дзяржархіва Мінскай вобласці юнакі вывучалі архіўныя дакументы па гісторыі дзейнасці студэнцкіх будаўнічых атрадаў мінулых гадоў. А таксама выяўлялі дакументы па ўдзеле будатрадаўцаў ва ўзвядзенні і рэканструкцыі мемарыяльных комплексаў, помнікаў і абеліскаў, прысвечаных героям Вялікай Айчыннай вайны.