14 чэрвеня 2022 года ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г. Мазыры» наведалі навучэнцы ДУА «Мазырская дзіцячая школа мастацтваў № 2» з выкладчыкамі

14 чэрвеня 2022 года ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г. Мазыры» наведалі навучэнцы ДУА «Мазырская дзіцячая школа мастацтваў № 2» з выкладчыкамі.

Напярэдадні 100-годдзя архіўнай службы ў Беларусі школьнікі азнаёміліся з гісторыяй архіва, асноўнымі кірункамі яго дзейнасці, спецыфікай працы архівіста, складам дакументаў, якія захоўваюцца ў архіве.

У рамках дадзенага мерапрыемства са школьнікамі была праведзена аглядная экскурсія ў сховішча архіва, падчас якой яны азнаёміліся са складам дакументаў, якія захоўваюцца, рэжымам іх захоўвання, а таксама аб метадах пераводу дакументаў у электронны фармат.

Напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа з навучэнцамі быў праведзены тэматычны ўрок “Забыццю не падлягае…” па дакументах Палескай надзвычайнай камісіі па расследаванні злачынстваў, учыненых нямецка-фашысцкімі захопнікамі. войны 1941-1945 гг. на тэрыторыі Палескай вобласці.

У завяршэнні сустрэчы хлопцам была прапанавана экскурсія па выставе архіўных дакументаў «З папялішча і руін…» (аб пасляваенным аднаўленні г. Мазыра).