У сувязі з Міжнародным днём архіваў 10 чэрвеня 2022 года калектыў установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» быў запрошаны ў Гомельскую абласную ўніверсальную бібліятэку ім. У.І.Леніна для азнаямлення з пастаянна дзейнымі экспазіцыямі

У сувязі з Міжнародным днём архіваў 10 чэрвеня 2022 года калектыў установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» быў запрошаны ў Гомельскую абласную ўніверсальную бібліятэку ім. У.І.Леніна для азнаямлення з пастаянна дзейнымі экспазіцыямі.

У рамках мерапрыемства загадчык аддзела краязнаўства Ніна Іванаўна Канавалава азнаёміла супрацоўнікаў архіва з гісторыяй адукацыі, структурай, інфармацыйнымі магчымасцямі абласной бібліятэкі.

Таксама падчас мерапрыемства Ніна Іванаўна правяла экскурсію па Музеі рэдкай кнігі – найбуйнейшаму збору рарытэтных выданняў, падобных якому няма ў нашым рэгіёне і адным з самых буйных на тэрыторыі краіны. Жамчужынай Музея з’яўляецца самая старэйшая кніга калекцыі – збор канцон Франчэска Петраркі, які выйшаў у Венецыі ў 1547 годзе.

Акрамя таго, на другім паверсе бібліятэкі калектыў архіва быў азнаёмлены з творчасцю і асабістымі рэчамі выдатных людзей Гомельшчыны: І.Я.Навуменкі, І.П.Шамякіна, І.П.Мележа і інш.

Галоўны бібліятэкар аддзела краязнаўства Ніна Васільеўна Серыкава азнаёміла з творчасцю народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Ягоравіча Макаёнка.

Напрыканцы мерапрыемства супрацоўнікі бібліятэкі павіншавалі калектыў архіва з прафесійным святам – Міжнародным днём архіваў. Пажадалі моцнага здароўя, дабрабыту, новых творчых поспехаў.