9 чэрвеня 2022 г. у рамках мер, прысвечаных Міжнароднаму дню архіваў, і акцыі “Архівы – школе” – дырэктар занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Кобрыне Хамянчук Я.А. правяла ўрок “На службе ў Яе Вялікасці Гісторыі”

9 чэрвеня 2022 г. у рамках мер, прысвечаных Міжнароднаму дню архіваў, і акцыі “Архівы – школе” – дырэктар занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Кобрыне Хамянчук Я.А. правяла ўрок “На службе ў Яе Вялікасці Гісторыі”, прысвечанай гісторыі і развіццю кіраўніка дзяржархіва, атрада навучэнцаў працоўнага лагера сярэдняй школы № 6 г. Кобрына.

Дырэктар расказала аб сістэме архіўных устаноў у Рэспубліцы Беларусь, аб гісторыі стварэння дзяржаўнага архіва, яго развіцця, пераездаў з будынка ў будынак, аб дасягненнях работнікаў, аб асноўных напрамках дзейнасці дзяржархіва. Навучэнцам была прадэманстравана прэзентацыя, а таксама відэаролік аб установе.

У завяршэнні сустрэчы для навучэнцаў была праведзена аглядная экскурсія па архівасховішчы. Супрацоўнікі архіва азнаёмілі вучняў з інтэрнэт-рэсурсамі, з дапамогай якіх можна ажыццяўляць пошук інфармацыі аб архівах, а таксама атрымаць звесткі аб відах дакументаў, якія ў іх захоўваюцца. Праінфармавалі навучэнцаў аб навучальных установах, у якіх сёння падрыхтоўваюць спецыялістаў архіўнай галіны.