Аб правядзенні агляднай экскурсіі «Дыялог з гісторыяй», для асоб, адказных за архіў і справаводства арганізацый г. Оршы

Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» 10 чэрвеня 2022 г. адбылася аглядная экскурсія «Дыялог з гісторыяй», для асоб, адказных за архіў і справаводства арганізацый г. Оршы.

Дырэктар архіва Бярговіна А.М. азнаёміла прадстаўнікоў арганізацый з цікавымі фактамі з гісторыі фармавання і станаўлення архіўнай службы Рэспублікі Беларусь, гісторыяй самога будынка, былога кляштара Трынітарыяў, помніка архітэктуры XVIII стагоддзя.

Удзельнікі наведалі архівасховішчы, азнаёміліся з методыкай правядзення работ па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў.

Дырэктар архіва Бярговіна А.М. адказала на пытанні аб парадку работы з архіўнымі дакументамі ў чытальнай зале, комплексе мерапрыемстваў па правядзенні навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў.