Аб правядзенні кіналекторыя для выхаванцаў летняга лагера «Навука 4.0» ДУА «Гімназія г. Дзяржынска» да Міжнароднага дня архіваў

Установа «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» да Міжнароднага дня архіваў і ў рамках акцыі «Архівы – школе» правяла дзень адчыненых дзвярэй, падчас якога адбыўся кіналекторый для дзвюх груп выхаванцаў летняга лагера «Навука 4.0» ДУА «Гімназія г.Дзяржынска» 5-7 класаў.

Падчас мерапрыемства вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Міхаіл Уладзіміравіч Гарэлік расказаў вучням аб станаўленні БДАКФФД, гісторыі архіўнай справы і аб рабоце архіўнай сістэмы Рэспублікі Беларусь. Асаблівая ўвага была ўдзелена новым і перспектыўным відам работ, якія з’яўляюцца сёння ў архіўнай дзейнасці.

Дзеці даведаліся аб коле сучасных прафесій, звязаных з IT-тэхналогіямі, а таксама аб выкарыстанні і папулярызацыі архіўных дакументаў у сацыяльных сетках, што асабліва запатрабавана ў архіўнай галіне. У кіназале архіва адбыўся прагляд фільма «Зваротны адлік. Беларускі космас. Сакрэтная тэма» аб беларускай касманаўтыцы.

 

1. Вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Міхаіл Уладзіміравіч Гарэлік у чытальнай зале ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» падчас правядзення лекторыя
2. Выхаванцы лагера «Навука 4.0» ДУА «Гімназія г. Дзяржынска» падчас азнаямлення з архіўнымі дакументамі ў чытальнай зале ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў»
3. Выхаванцы лагера «Навука 4.0» ДУА «Гімназія г. Дзяржынска» ў чытальнай зале ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў»
4. Выхаванцы лагера «Навука 4.0» ДУА «Гімназія г. Дзяржынска» падчас азнаямлення з фотадакументамі выстаўкі «Заходняе беларускае Палессе 1920-1930 гг.»
5. Выхаванцы лагера «Навука 4.0» ДУА «Гімназія г. Дзяржынска» каля ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў»
6. Выхаванцы лагера «Навука 4.0» ДУА «Гімназія г. Дзяржынска» падчас азнаямлення з афіцыйнай старонкай установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» на платформе Youtubе
7. Выхаванцы лагера «Навука 4.0» ДУА «Гімназія г. Дзяржынска» падчас азнаямлення з аўдыёвізуальнымі дакументамі ў чытальнай зале ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў»
8. Выхаванцы лагера «Навука 4.0» ДУА «Гімназія г. Дзяржынска» падчас прагляду ў кіназале ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў»