9 чэрвеня 2022 г. у Міжнародны дзень архіваў супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» павіншавалі найстарэйшых ветэранаў архіва са святам

9 чэрвеня 2022 года супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці пабывалі ў гасцях у найстарэйшых ветэранаў архіва Рыжовай Розы Антонаўны і Касцянюк Тамары Нікіфараўны. Ветэранам былі ўручаны салодкія падарункі і сказаны словы падзякі за ўклад у развіццё архіўнай галіны.

Рыжова Р.А. упершыню прыйшла ў Дзяржархіў Віцебскай вобласці ў 1959 годзе. З 1962 года і да самага выхаду на пенсію праца рэстаўратарам. Яна была занесена ў Кнігу Пашаны архіва.

У гасцях у сям’і Рыжовых


Касцянюк Т.М. паступіла на службу ў партархіў Віцебскага абкама КПБ 14 ліпеня 1969 г. Да самага выхаду на пенсію яе творчы лёс належаў партархіву. Працавала спачатку інструктарам, а потым навуковым супрацоўнікам.

Касцянюк Т.М.