У перыяд з 6 па 10 чэрвеня 2022 г. супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Баранавічы» быў праведзены шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага тыдня архіваў

8 чэрвеня 2022 г. ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Баранавічы» прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй. Наведвальнікам была аказана кансультацыйная дапамога па пытаннях запытаў сацыяльна-прававога, біяграфічнага характару, а таксама справаводства.

У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага тыдня архіваў, 9 чэрвеня 2022 г. супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Баранавічы» была праведзена аглядная экскурсія па архіве для студэнтаў Баранавіцкага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа сферы абслугоўвання. Навучэнцам расказалі аб гісторыі стварэння архіва, яго асноўных напрамках дзейнасці, рознабаковай рабоце, якая праводзіцца архівістамі па адборы, захоўванні і выкарыстанні архіўных дакументаў.

На працягу тыдня дзеці супрацоўнікаў дзяржархіва актыўна прымалі ўдзел у падрыхтоўцы выставы малюнкаў “Мая мама – архівіст”. У сваіх малюнках яны паказалі, як выглядае праца іх маці вачыма дзяцей.