Акцыя «Архівы – школе» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе»

У рамках акцыі «Архівы – школе» з 2 чэрвеня па 10 чэрвеня ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе» праведзена 5 урокаў патрыятычнага выхавання для дзяцей, якія наведваюць летні школьны лагер (навучэнцы 2-4 класаў), дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 17 г. Ліды» і дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 4 г. Ліды» на тэму «Трагічныя лёсы ахвяраў вайны» з выкарыстаннем дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе».

Для школьнікаў былі праведзены аглядныя экскурсіі па архіве. Таксама дзеці наведалі дакументальную выставу на тэму «Трагічныя лёсы ахвяр вайны» па дакументах архіва.

Школьнікі даведаліся якім чынам дакументы паступаюць у архіў на захоўванне, як забяспечваецца хуткі пошук інфармацыі сярод вялікага масіва дакументаў і фондаў архіва, іх захаванасць і выкарыстанне. Дзецям было прапанавана паспрабаваць напісаць свае імёны пяром і тушшу, што выклікала вялікае захапленне ў дзяцей.