9 чэрвеня ў Міжнародны дзень архіваў у Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці адбылася сустрэча з навучэнцамі філіяла БДТУ «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж» прафарыентацыйнай накіраванасці

9 чэрвеня ў Міжнародны дзень архіваў у Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці адбылася сустрэча з навучэнцамі аддзялення «Дакументазнаўства і правазнаўства» філіяла БДТУ «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж» прафарыентацыйнай накіраванасці «Архіў – мая будучыня».

У ходзе сустрэчы навучэнцы былі азнаёмлены з гісторыяй архіва, яго структурай і сучасным станам. Дырэктар архіва Свістунова Т.М. расказала аб напрамках дзейнасці аддзелаў, акцэнтуючы ўвагу навучэнцаў на галінах прымянення атрыманых імі ведаў у каледжы. Агучаныя перавагі вышэйшай профільнай адукацыі і вышэйшыя навучальныя ўстановы, дзе яе можна атрымаць.

Навучэнцы пабывалі ў архівасховішчы, дзе ім паказалі, як захоўваюцца дакументы, як ажыццяўляецца пошук патрэбнай справы, прадэманстравалі перавагі захоўвання спраў у закартанаваным стане.