7 і 8 чэрвеня 2022 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» і Міжнароднага тыдня архіваў Занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне наведалі атрад навучэнцаў працоўнага лагера сярэдняй школы № 9 г. Кобрына і атрады навучэнцаў аздараўленчага лагера гімназіі г. Кобрына
7 і 8 чэрвеня 2022 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» і Міжнароднага тыдня архіваў Занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне наведалі атрад навучэнцаў працоўнага лагера сярэдняй школы № 9 г. Кобрына і атрады навучэнцаў аздараўленчага лагера гімназіі г. Кобрына.
У ходзе правядзення 4 аглядных экскурсій па архіве школьнікі даведаліся аб асноўных напрамках дзейнасці архіва, пазнаёміліся з дакументамі асабістага паходжання. Вучні наведалі выставу дзіцячага малюнка “Архіў вачыма дзяцей”, якая адкрыта з 7 чэрвеня ў будынку архіва і экспазіцыю архіўных прыбораў ранейшых дзесяцігоддзяў.