Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці ў рамках Міжнароднага тыдня архіваў у Год гістарычнай памяці правёў экскурсію-квэст для школьнікаў

7 чэрвеня 2022 года супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці правялі экскурсію-квэст «ПАДАРОЖЖА Ў КРАІНУ АРХІЎНЫХ СКАРБАЎ» для вучняў 1-4 класаў, якія наведваюць школьны лагер ДУА «СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА № 133 г. Мінска».

Падчас экскурсіі дзеці даведаліся шмат цікавага: што такое архіў, якія дакументы захоўваюцца ў архіве, дакрануліся да дакументаў, якім 100 гадоў і больш.

Далей вучняў чакаў пошук скарбаў у архівасховішчах, дзе трэба было разгадаць усе таямніцы архіва. Экскурсія-квэст дазволіла правесці час цікава, весела і пазнавальна.