Архівісты ўстановы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці» ў гасцях у калегаў з БДАНТД

7 чэрвеня 2022 года дырэктарам Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі А.М. Запартыка была праведзена экскурсія па будынку архіва «Ад касцёла да архіва (1648 1872 2022)» для работнікаў установы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці».

Экскурсія была запланавана ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага тыдня архіваў і 100-годдзя архіўнай службы Беларусі.

Экскурсія выклікала жывую цікавасць, паколькі сучасны Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі размяшчаецца ў будынку былога Касцёла Святога Юзафа манастыра бернардынцаў заснаванага ў 1624 годзе.

З лістапада 1991 г. і па цяперашні час у будынку касцёла працуюць два Беларускія дзяржаўныя архівы: Навукова-тэхнічнай дакументацыі і архіў-музей «Літаратуры і мастацтва».

Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці пазнаёміліся з гісторыяй Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, яго будынкам, структурай, напрамкамі дзейнасці, а таксама пабывалі ў архівасховішчы.

Мерапрыемства паспрыяла ўмацаванню рабочых і навуковых сувязей паміж работнікамі архіўных устаноў.