У рамках Міжнароднага тыдня архіваў у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна адбыўся дзень адчыненых дзвярэй і прайшлі прэзентацыі выстаўкі дакументаў па тэме: «Па слядах мужнасці і стойкасці» і кніжнай выстаўкі аб вайне 1812 г. (да 210-годдзя вайны 1812 года).

6 чэрвеня 2022 года ў рамках Міжнароднага тыдня архіваў у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна адбыўся дзень адчыненых дзвярэй, і прайшлі прэзентацыі выстаўкі дакументаў па тэме: «Па слядах мужнасці і стойкасці» і кніжнай выстаўкі аб вайне 1812 г.

Першымі гасцямі на адкрыцці выставак былі навучэнцы 7-8-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 28 г. Гродна» з дзіцячага аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем «Непаседы».

Наведвальнікам расказалі аб ваенных падзеях таго часу: падрыхтоўцы супрацьлеглых бакоў да вайны, баявых дзеяннях і героях Айчыннай вайны 1812 г., выкарыстанні людскіх і матэрыяльных рэсурсаў, матэрыяльнай шкодзе, прычыненай вайной. Іх увазе былі прадстаўлены ксеракопіі дакументаў, планы і месцы бітваў на тэрыторыі Гродзенскай губерні, аўтографы імператараў Аляксандра I і Напалеона I, рускіх і французскіх генералаў, фатаграфіі палкаводцаў і інш.