У рамках Міжнароднага тыдня архіваў у Год гістарычнай памяці супрацоўнікамі Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці была праведзена экскурсія для студэнтаў 4 курса завочнага аддзялення гістарычнага факультэта БДУ

6 чэрвеня 2022 года для студэнтаў 4 курса завочнага аддзялення гістарычнага факультэта БДУ была праведзена тэматычная экскурсія «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1941-1945». Экскурсія прайшла ў рамках Міжнароднага тыдня архіваў.

Для студэнтаў гістарычнага факультэта БДУ спачатку праведзена аглядная экскурсія па архіве з наведваннем архівасховішчаў. Супрацоўнік аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Анпілогава Т.А. расказала, як ствараўся архіў, праз што давялося прайсці, каб захаваць найкаштоўнейшыя матэрыялы і дакументальныя сведчанні гісторыі.

Асаблівая ўвага ў час экскурсіі была ўдзелена дакументам, якія адлюстроўваюць факты генацыду насельніцтва Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны, таксама акцэнтавана ўвага на дакументы Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў і прычыненага імі ўрону.