Пра прачытанне лекцый 3 чэрвеня 2022 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна інструктарам-валеолагам Пракопік Н.М. і псіхолагам Пікульскай Н.У. гарадской паліклінікі № 6 г.Гродна

3 чэрвеня 2022 г. у Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г.Гродна былі запрошаны інструктар-валеолаг Пракопік Н.М. і псіхолаг Пікульская Н.У. гарадской паліклінікі № 6 г.Гродна.

Інструктар-валеолаг расказала аб пытаннях, якімі займаецца валеолаг у паліклініцы, больш падрабязна спынілася на такой глабальнай праблеме нашага часу, як курэнне. Азнаёміла супрацоўнікаў архіва з гісторыяй узнікнення тытунекурэння, складам тытуню і колькасцю змешчаных у ім шкодных рэчываў. Растлумачыла, якія працэсы ў арганізме адбываюцца пры трапленні нікатыну ў органы дыхання чалавека, і якія захворванні звязваюць з наступствамі курэння.

Псіхолаг Пікульская Н.У. расказала аб правілах паводзін у калектыве, звярнула ўвагу на тое, як уплывае пазітыўнае мысленне на ўзаемаадносіны ў калектыве, і як захаваць спакой у любых сітуацыях.