2 і 3 чэрвеня 2022 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» дзяржаўны архіў у г. Кобрыне наведалі атрады навучэнцаў аздараўленчага лагера «Дружба» і атрад навучэнцаў аздараўленчага лагера «Сонейка»

2 і 3 чэрвеня 2022 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» і Года гістарычнай памяці Занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне наведалі атрады навучэнцаў аздараўленчага лагера «Дружба» сярэдняй школы № 8 г. Кобрына і атрад навучэнцаў аздараўленчага лагера «Сонейка» сярэдняй школы № 6 г. Кобрына.

У ходзе правядзення 7 аглядных экскурсій па архіве і архівасховішчам школьнікі даведаліся аб асноўных напрамках дзейнасці архіва, пра аптымальныя ўмовы захоўвання дакументаў. Вучні пазнаёміліся з выставамі дакументаў, якія экспануюцца ў архіве, актыўна адгадвалі загадкі на архіўную тэматыку.