Аб правядзенні акцыі «Мой член сям’і – архівіст» у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна

У рамках падрыхтоўкі да 100-годдзя архіўнай службы Рэспублікі Беларусь у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна праводзіцца акцыя «Мой член сям’і – архівіст».

1 чэрвеня 2022 г. з’явілася магчымасць членам сям’і супрацоўніка архіва Мельнік А.В. наведаць і азнаёміцца з месцам яе працы.

Сям’я Мельнік А.В. наведала архівасховішчы і даведалася, як захоўваюцца справы і якія ўмовы для гэтага неабходныя, а таксама пабывала ў лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі архіўных дакументаў, дзе яе азнаёмілі з працэсам рэстаўрацыі дакумента.

Гасцям архіва была праведзена індывідуальная экскурсія па выставачнай зале, дзе расказалі пра гісторыю стварэння архіва, паказалі экспанаты «куток архівіста 19-20 стст.» і выставы архіва, прымеркаваныя да юбілею архіўнай службы Беларусі і Года гістарычнай памяці.

Наведванне архіва пакінула вялікае ўражанне аб скрупулёзнай працы архівістаў і выклікала цікавасць да вывучэння гісторыі Беларусі.