2 чэрвеня 2022 г. на базе ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Баранавічы» адбылася сустрэча архівістаў з студэнтамі Баранавічскага дзяржаўнага прафесыйна-тэхнічнага каледжа абслугоўвання
У Год гістарычнай памяці і 100-гадовага юбілею архіўнай службы Рэспудлікі Беларусь, у рамках акцыі “Архівы – школе” 2 чэрвеня 2022 г. установа “Занальны дзяржаўны архіў у г. Баранавічы” наведалі студэнты Баранавічскага дзяржаўнага прафесыйна-тэхнічнага каледжа абслугоўвання.
Дырэктар архіва Вольга Іванаўна Шэршань звярнулась да студэнтаў з прывітальным словам і паказала на важнае значэнне афіцыйных геральдычных сімвалаў для грамадства і дзяржавы. Вольга Іванаўна пазнаеміла студэнтаў са складам архіўных фондаў, прадэманстравала якія выйшлі зборнікі дакументаў.
Студэнтаў пазнаемілі з дакументамі, якія утрымліваюць факты злачынстваў нямецка-фашыстскіх захопнікаў на тэрыторіі Баранавіцкай вобласці. Былі зачытаныя фрагменты ўспамінаў удзльнікаў Вялікай Айчыннай вайны, прадэманстраваны лісты савецкіх салдат, дасланыя родным і блізкім з франтоў.
Загадчык аддзела забяспечання захаванасці, уліку, навукова-даведачнага апарата, выкарыстання і публікацыі дакументаў архіва Святлана Ігараўна Лаўрэнцьева расказала аб гісторіі стварэння архіва, яго асноўных напрамках дзейнасці, разнабаковай працы, якую праводзяць архівісты па адбору, захоўванню, і выкарыстанню архіўных дакументаў, аб мэтах аблічбоўкі.
У рамках мерапрыемства студэнтам была праведзена аглядная экскурсія ў сховішча архіва, падчас якой іх пазнаемілі са складам дакументаў, якія захоўваюцца, асаблівасцямі іх захоўвання.