Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ) прыняў удзел у дабрачыннай акцыі «Белая Русь» — з любоўю да дзяцей»

Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ) прыняў удзел у дабрачыннай акцыі «Белая Русь» — з любоўю да дзяцей», прымеркаваную да Міжнароднага дня абароны дзяцей.

У рамках акцыі супрацоўнікі НАРБ сабралі і набылі адзенне, прадметы асабістай гігіены і канцылярскія тавары для выхаванцаў ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр з прытулкам Першамайскага раёна г. Мінска».

Уся сабраная дапамога была дастаўлена ў Першамайскую раённую г. Мінска арганізацыю РГА «Белая Русь» і ў далейшым будзе перададзена ў цэнтр.