Намеснік дырэктара ўстановы “Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці” Буевіч Таццяна Уладзіміраўна прыняла ўдзел у прэзентацыі кнігі “Генацыд беларускага народа”, якая адбылася ў Дзяржаўнай установе “Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна”

30 мая ў ДУ “Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна” адбылася прэзентацыя кнігі “Генацыд беларускага народа”, якая выйшла пад рэдакцыяй генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Андрэя Шведа.

У выданні сабраны інфармацыйна-аналітычныя матэрыялы і дакументы з крымінальнай справы, якая расследуецца Генеральнай пракуратурай, аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд.

У Год гістарычнай памяці кніга «Генацыд беларускага народа» з’яўляецца данінай памяці загінуўшым і садзейнічае гістарычнай справядлівасці, умацоўваючы прынцып адзінства нацыі, маральнасць і патрыятызм.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік пракурора Віцебскай вобласці старшы саветнік юстыцыі Уладзімір Гук, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Пётр Гнуценка.

Выступленне намесніка дырэктара Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Таццяны Уладзіміраўны Буевіч было прысвечана тэме «Як нацысты апраўдвалі палітыку генацыду на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны».