Экскурсія актывістаў ГА «БРСМ» ва ўстанову «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

У Год гістарычнай памяці і 100-гадовага юбілею архіўнай службы Рэспублікі Беларусь, у рамках акцыі «Архівы-школе» 31 мая 2022 г. установу «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» наведалі навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Магілёва» – актывісты пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ».

Вядучы архівіст Брузгіна С.М. расказала вучням пра абарону горада Магілёва ў ліпені 1941 года, пра генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і азнаёміла школьнікаў з дакументальнымі выставамі, падрыхтаванымі супрацоўнікамі архіва, на падставе архіўных дакументаў па тэмах: «Абарона Магілёва», «Партызанская памяць беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Для вучняў была праведзена віктарына на тэму «Вялікая Айчынная вайна», якая прайшла ў ажыўленай атмасферы.

Дырэктар архіва Барцулёва С.В. расказала пра гісторыю стварэння і асноўныя напрамкі дзейнасці архіва. А таксама ў рамках дадзенага мерапрыемства з навучэнцамі была праведзена аглядная экскурсія ў сховішча архіва, падчас якой дырэктар архіва азнаёміла са складам дакументаў, якія захоўваюцца, рэжымам іх захоўвання. У час экскурсіі школьнікі азнаёміліся з выставачнай экспазіцыяй па гісторыі партыйнага архіва.