26-27 мая 2022 года ў Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі прайшла навуковая канферэнцыя «Labor omnia vincit II (праца заўсёды перамагае): матэрыальная культура ў гістарычным кантэксце. Праблемы вывучэння і захавання»

26-27 мая 2022 года ў Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі прайшла навуковая канферэнцыя «Labor omnia vincit II (праца заўсёды перамагае): матэрыальная культура ў гістарычным кантэксце. Праблемы вывучэння і захавання».

Сярод удзельнікаў канферэнцыі быў і архівіст 1 кв. катэгорыі аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Аляксандр Васільевіч Петухоў. Яго даклад быў прысвечаны некрапалістычным і архіўным знаходкам аб жыцці і дзейнасці ў г.Магілёве царкоўнага гісторыка і багаслова Івана Алясніцкага.

Акрамя насычаных навуковых дыскусій арганізатары канферэнцыі прапанавалі ўдзельнікам насычаную экскурсійную праграму па сваім музеі, горадзе Гродна і яго наваколлях (палац ў Свяцку, касцёл і могілкі ў Сапоцкіне, Аўгустоўскі канал, помнікі фартыфікацыі).