19 мая 2022 года супрацоўнікі ўстановы “Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці” правялі экскурсію для навучэнцаў установы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж”

19 мая 2022 года супрацоўнікі ўстановы “Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці” правялі экскурсію для навучэнцаў установы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж”.

У чытальнай зале супрацоўнікі пазнаёмілі хлопцаў з дзейнасцю архіва, складам архіўных фондаў, прадэманстравалі зборнікі дакументаў, якія нядаўна выйшлі, а таксама прадставілі дакументы з фондаў асабістага паходжання П.А. Лярскага, М.М. Мігая, І.П. Крыскаўца, В.І. Ермаловіча і інш.

Затым была праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой навучэнцы наведалі архівасховішча, дзе даведаліся, у якіх умовах захоўваюцца дакументы і змаглі ўбачыць асабліва каштоўныя з іх.