Да 50-гадовага юбілею гасцініцы “Магілёў”

Будаўніцтва Магілёўскага камбіната сінтэтычнага валакна – найбуйнейшага прадпрыемства хімічнай прамысловасці, надало імпульс развіццю абласнога цэнтра. Горад атрымаў дадатковае фінансаванне для разьвіцьця інфраструктуры. Сярод аб’ектаў, якія з’явіліся, і гасцініца «Магілёў» – адна з самых вялікіх у горадзе да цяперашняга часу.

24 траўня 1972 гады Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт зацвердзіў Акт Дзяржаўнай камісіі па прыёмцы ў эксплуатацыю гасцініцы. І ўжо на наступны дзень, 25 траўня, гатэль «Магілёў» адчыніў свае дзверы для гасцей горада.

Будаўніцтва вышыннай гасцініцы на 668 месцаў па праспекце Міра ў г.Магілёве (унікальнага збудавання ў маштабах рэспублікі на той момант) вялося па праекце заслужанага архітэктара БССР Георгія Міхайлавіча Бенедыктава (1916-1992), які ў тыя гады быў начальнікам праектаў майстэрні «БЕЛГО». Па яго праектах таксама былі пабудаваны гасцініца “Буг” у Брэсце (1958), будынак Белдзяржфілармоніі (1963 сумесна з Э.Вішнеўскай), стары будынак музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (1967 сумесна з Г.Заборскім) і інш.

Замоўцам выступіў Магілёўскі камбінат сінтэтычнага валакна, а генпадрадчыкам СУ-44 будтрэста № 12.

У фондах Дзяржаўнага архіва Магілёўскай вобласці захоўваюцца дакументы, якія адлюстроўваюць гісторыю гасцініцы “Магілёў”.

 

Рашэнне «Аб уводзе ў эксплуатацыю гатэля «Магілёў» выканаўчага камітэта Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 мая 1972 года № 257 (ф.11, оп.5, д.651, л.150).
Акт Дзяржаўнай прыёмкі будынка (ф.1245, оп.5, д.129, л.1).
Рашэнне “Аб размеркаванні нумароў у гасцініцы “Магілёў” па катэгорыях” выканаўчага камітэта Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 мая 1972 года № 258 (ф.11, оп.5, д.651, л.153).