Аб сустрэчы ўстановы “Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці” з піянерскім атрадам 6-га класа сярэдняй школы № 3 г. Гомеля ім. Д.М. Пенязькова і ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Алегам Назаравічам Пліндавым

У першы дзень лета 1 чэрвеня 2022 г. адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Установа «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» у рамках акцыі «Архівы – школе» арганізавала сустрэчу архівістаў з піянерскім атрадам 6-га класа сярэдняй школы № 3 г. Гомеля ім. Д.М. Пенязькова. На мерапрыемства запрошаны ветэран Вялікай Айчыннай вайны Алег Назаравіч Пліндаў, 1923 года нараджэння.