У рамках арганізацыі мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня архіваў, дзяржаўная ўстанова “Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь” запрашае прыняць удзел у майстар-класе “Падшыўка спраў”

У рамках арганізацыі мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня/Міжнароднага тыдня архіваў, дзяржаўная ўстанова “Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь” запрашае прыняць удзел у майстар-класе “Падшыўка спраў”.

Дата і час правядзення: 08.06.2022 з 15.00 да 16.00.

Месца правядзення: ДУ “Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь”, пр-т Незалежнасці, 116, метадычны кабінет.

Арганізатары: загадчык аддзела навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў Скамарошчанка Вольга Васільеўна і вядучы архівіст сектара тэхнічнага афармлення спраў аддзела навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў Кузьмінская Анжаліка Анатольеўна.

Удзел у майстар-класе бясплатны.

Колькасць месцаў абмежавана.

Рэгістрацыя абавязковая: (17) 2724970, (29) 3097194 – Скоморощенко Вольга Васільеўна.

На майстар-класе вы даведаецеся і ўбачыце, як правільна падшыць справу. Атрыманыя веды замацуеце на практыцы пад кіраўніцтвам спецыяліста архіва.

Праграма майстар-класа

1. Тэарэтычныя падставы і арганізацыя працэсу.
2. Неабходныя матэрыялы.
3. Дэманстрацыя падшыўкі спраў.
4. Падшыўка спраў удзельнікамі майстар-класа.

9 чэрвеня 2022 года Нацыянальны архіў правядзе дзень адчыненых дзвярэй. Усе жадаючыя могуць наведаць Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь і азнаёміцца з яго дзейнасцю: атрымаць кансультацыі па пытаннях архіўнай справы і справаводства, навукова-даведкаму апарату архіва, правілах работы з дакументамі ў чытальнай зале, а таксама па забеспячэнні іх захаванасці. У архіве для азнаямлення будуць прадстаўлены арыгіналы дакументаў па гісторыі Беларусі і некаторыя зборнікі архіўных дакументаў, падрыхтаваныя і выдадзеныя пры непасрэдным удзеле Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. Госці архіва могуць наведаць выставу, прысвечаную 95-годдзю Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.

Госці архіва могуць наведаць выставу, прысвечаную 95-годдзю Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. У гэты дзень будзе праведзена экскурсія (у 11.00) зборнай групы з наведваннем архівасховішча і чытальнай залы.

Усе пытанні па арганізацыі мерапрыемства, а таксама папярэдні запіс на экскурсію па тэл. 272 29 52