Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці падрыхтаваў віртуальную падборку дакументаў “Піянерскі лагер – чароўная краіна дзяцінства” да Міжнароднага дня абароны дзяцей — 1 чэрвеня

Кожны год у першы дзень лета адзначаецца — Міжнародны дзень абароны дзяцей. Галоўная мэта гэтага свята не толькі дарыць дзецям радасць, весялосць і смех, але і завастрыць увагу грамадскасці на рэальных дзіцячых праблемах.

Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны, калі праблемы захавання здароўя і дабрабыту дзяцей былі як ніколі актуальныя, у 1949 годзе ў Парыжы адбыўся кангрэс жанчын, на якім прагучала клятва аб барацьбе за забеспячэнне трывалага міру, як адзінай гарантыі шчасця дзяцей. А праз год, у 1950 годзе, 1 чэрвеня быў праведзены першы Міжнародны дзень абароны дзяцей, пасля чаго гэтае свята праводзіцца штогод.

Адной з формаў клопату аб падрастаючым пакаленні з’яўляецца арганізацыя дзіцячага вольнага часу, г.зн. аздараўленчых лагераў.

Сто гадоў таму “ўзвіліся вогнішчамі сінія ночы” ў першых піянерскіх лагерах. З таго часу кожнае лета мільёны дзяцей адпраўляліся ў краіну “Піянерыю” — жыць асаблівым лагерным жыццём, вучыцца самастойнасці, раскрываць таленты і, вядома, папраўляцца і набірацца сіл пасля доўгага навучальнага года.

У фондах Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці захоўваюцца дакументы аб арганізацыі вольнага часу піянераў у піянерскіх лагерах.

Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці падрыхтаваў віртуальную падборку дакументаў “Піянерскі лагер – чароўная краіна дзяцінства” да Міжнароднага дня абароны дзяцей — 1 чэрвеня.