27 мая 2022 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны 95-годдзю архіва

27 мая 2022 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны 95-годдзю архіва. Дырэктар архіва Дземянюк Андрэй Канстанцінавіч павіншаваў калектыў з юбілеем, падзякаваў усім работнікам за добрасумленную працу і адзначыў, што Нацыянальны архіў з’яўляецца вядучай архіўнай установай, флагманам архіўнай галіны. Дзякуючы высокаму прафесіяналізму работнікаў архіва зберагаецца і прымнажаецца гісторыка-дакументальная скарбніца Беларусі, умацоўваецца сувязь паміж мінулым, сучаснасцю і будучыняй. Сімвалічна, што 95-годдзе Нацыянальнага архіва супала са 100-годдзем архіўнай галіны і адзначаецца ў Год гістарычнай памяці.

На свяце дэманстравалася прэзентацыя па гісторыі архіва, падрыхтаваная сіламі працаўнікоў.

Нацыянальны архіў таксама павіншаваў прысутны на мерапрыемстве дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (далей — Дэпартамент) Кураш Віктар Іосіфавіч. Ва ўрачыстай абстаноўцы ён зачытаў калектыву архіва Прывітальны адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і ўручыў нагрудны знак «Ганаровы архівіст Беларусі» навуковаму супрацоўніку аддзела публікацый Тумаш Марыяне Яўгенаўне, Ганаровыя граматы Дэпартамента — галоўнаму бухгалтару Анжэле Станіславаўне і заг. сектарам аддзела справаводства і фарміравання НАФ Ізбаш Марыне Юр’еўне.

З 22.12.2017 года зарэгістраваны афіцыйныя Геральдычныя сімвалы Нацыянальнага архіва і з гэтага моманту афіцыйная сімволіка суправаджае Нацыянальны архіў у яго асноўнай дзейнасці, на міжнародным узроўні, у навуковых канферэнцыях, прэзентацыях. На ўрачыстым сходзе ўпершыню быў уручаны нагрудны знак “За заслугі” работнікам, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё архіва. Нагрудны знак № 1 “За заслугі” ўручаны Селяменеву Вячаславу Дзмітрыевічу, вядучаму навуковаму супрацоўніку аддзела публікацый, які прапрацаваў 50 гадоў у архіве, з іх 28 гадоў на пасадзе дырэктара. Таксама нагрудным знакам на сходзе былі ўзнагароджаны: Самавіч Аляксандр Леанідавіч, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі, які ўзначальваў архіў з лютага 2014 па май 2015 гг. і Кураш Віктар Іосіфавіч, які кіраваў архівам з траўня 2015 па люты 2017 гг.

Ва ўрачыстай абстаноўцы нагрудны знак “За заслугі” быў уручаны ветэранам архіва, працоўны стаж якіх 30 і больш гадоў:

  • Гіцкая Таццяна Аляксандраўна, вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі;
  • Дарагуш Інэса Уладзіміраўна, загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання;
  • Калеснік Наталля Яўгенаўна, навуковы супрацоўнік аддзела публікацый;
  • Мятнёва Святлана Уладзіміраўна, загадчык сектара аддзела навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў;
  • Ралёнак Валянціна Максімаўна, вядучы архівіст аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду (сёлета стаж у архіве 40 гадоў);
  • Сівец Сяргей Антановіч, загадчык сектара аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі;
  • Шаўчэнка Таццяна Анатольеўна, загадчык аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду.

А таксама ветэранам архіва, працоўны стаж якіх складае ад 20 да 30 гадоў:

  • Булатоўская Святлана Уладзіміраўна, загадчык сектара інфармацыйна-пошукавых сістэм;
  • Гусак Ірына Рыгораўна, загадчык аддзела арганізацыйна-кадравай работы;
  • Гіра Нона Анатольеўна, галоўны архівіст сектара рэжымна-сакрэтнай працы;
  • Ермашкевіч Анжаліка Мікалаеўна, намеснік загадчыка аддзела навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў;
  • Кніга Ірына Анатольеўна, загадчык сектара аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій;
  • Клепік Вольга Іванаўна, вядучы архівіст аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў;
  • Мязько Наталля Міхайлаўна, загадчык сектара аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду;
  • Нартоўская Наталля Сямёнаўна, загадчык аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў;
  • Сівец Марына Іванаўна, вядучы архівіст аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў.

Падзяка Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь аб’яўлена Кажынай Ірыне Мікалаеўне, прыбіральшчыку службовых памяшканняў архіва.

У гэты дзень было сказана шмат цёплых слоў у адрас людзей, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Непрацуючым ветэранам накіраваны віншавальныя фірмовыя паштоўкі.

Канцэртная праграма для святочнага мерапрыемства была падрыхтавана сіламі выкладчыкаў і студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.