31 мая 2022 года ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку» наведалі навучэнцы 5 класаў ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Навагрудка» і ДУА «Сярэдняя школа № 5 г. Навагрудка»

31 мая 2022 года ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку» наведалі навучэнцы 5 класаў ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Навагрудка» і ДУА «Сярэдняя школа № 5 г. Навагрудка». Архівіст В.К.Калач пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з дакументамі, прадстаўленымі на выставе «У памяці народнай», прысвечанай падзеям Вялікай Айчыннай вайны, расказала пра герояў-партызанаў Навагрудчыны, чыімі імёнамі названы вуліцы г. Навагрудка. Таксама школьнікі папрацавалі з дакументамі пасляваеннай гісторыі г. Навагрудка, наведалі архівасховішча, дзе даведаліся, якія патрабаванні прад’яўляюцца да захоўвання дакументаў.