19 мая 2022 г. ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» ў рамках акцыі «Архівы – школе» для навучэнцаў 8-га класа Дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 47 г. Віцебска імя Я. Ф. Іваноўскага» была праведзена класная гадзіна на тэму «Генеалогія – што гэта за навука, і як яна тычыцца маёй сям’і?».
19 мая 2022 г. ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» ў рамках акцыі «Архівы – школе» была праведзена класная гадзіна на тэму «Генеалогія – што гэта за навука, і як яна тычыцца маёй сям’і?»
Навучэнцам расказалі аб тым, чым займаецца навука «генеалогія», якія існуюць метады і спосабы збору інфармацыі аб сямейнай гісторыі.
З дапамогай слайд-шоу былі прадэманстраваны ўзоры вынікаў даследаванняў сямейных гісторый.
Быў зроблены акцэнт на тое, што часта яны адлюстроўваюцца ў выглядзе генеалагічных схемаў або запісваюцца ў выглядзе апавяданняў. Да іх ведама даведзена інфармацыя аб тым, што сабраныя звесткі генеалагічнага характару часта прадстаўляюцца як «генеалагічнае дрэва».
Было растлумачана, што асноўныя дакументы, якія пасля 1917 года змяшчаюць генеалагічныя звесткі, захоўваюцца ў архівах органаў ЗАГС, таму што асноўным напрамкам дзейнасці органаў ЗАГС з’яўляецца дзяржаўная рэгістрацыя актаў грамадзянскага стану – нараджэння, усынаўлення (удачарэння), заключэння шлюбу, скасавання шлюбу, перамены імя (прозвішча) і смерці. У кнігах запісаў актаў грамадзянскага стану сабрана ўся інфармацыя па гісторыі жыцця асобнага чалавека, ягонай сям’і.
Таксама хлопцам патлумачылі, што да 1917 года звесткі пра грамадзянскі стан людзей фіксаваліся ў метрычных кнігах, якія вяліся ў розных культавых установах. Быў паказаны сайт «Архівы Беларусі» і прадэманстравана старонка, а потым і сайт Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, дзе захоўваюцца метрычныя кнігі.
Скончылася наведванне архіва экскурсіяй у архівасховішчы.
Мэтай класнай гадзіны было фармаванне любові да сваёй сям’і і сваёй краіны.

