Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку» у мае прайшлі навучальныя семінары па папярэджанні парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі, заканадаўства аб ахове і выкарыстанні жывёльнага і расліннага свету

У маі для супрацоўнікаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Полацку» праведзены навучальныя семінары па папярэджанні парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі і заканадаўства аб ахове і выкарыстанні жывёльнага і расліннага свету.

Намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Маркевіч Сяргей Мікалаевіч расказаў архівістам аб сумнай статыстыцы пажараў і гібелі людзей на іх у Віцебскай вобласці. Растлумачыў прысутным, што бяспека пачынаецца з самага простага, з кожнага з нас, бо асноўнай прычынай пажараў з’яўляецца грэбаванне чалавекам элементарных правіл бяспекі. Асаблівую ўвагу ён звярнуў на выкананне правілаў бяспекі і веданне дзеянняў пры ўзнікненні пажару. Нагадаў аб прынцыпе дзеяння і правілах карыстання вогнетушыцелем падчас пажару. Таксама намеснік начальніка абласнога ўпраўлення МНС параіў устанавіць усім аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які дапаможа пазбегнуць трагічных наступстваў у выпадку пажару. Асноўны акцэнт у выступленні Сяргей Мікалаевіч зрабіў на праблеме пакідання дзяцей адных, без нагляду і наступстваў такіх сур’ёзных бацькоўскіх памылак.

Прадстаўнік упраўлення прывёў шмат прыкладаў рэальных надзвычайных сітуацый, што прыводзілі да трагічнай гібелі людзей, якія наводзілі парадак на сваіх участках “небяспечным” спосабам, выпальваючы сухую расліннасць.

У мэтах папярэджання парушэння заканадаўства аб ахове і выкарыстанні жывёльнага і расліннага свету і павышэння ўзроўню інфармаванасці ў гэтай сферы адбылася сустрэча архівістаў са старшым дзяржаўным інспектарам Полацкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету С.У Маркоўскім.

У ходзе сустрэчы інспектар расказаў аб асаблівасцях і напрамках дзейнасці інспекцыі, прадставіў агляд заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы аховы жывёльнага і расліннага свету, падзяліўся з прыкладамі з практыкі работы.
Составитель заявки: зав. отделом использования и публикации документов, Дичкевич Марина Михайловна.
Складальнік заяўкі: заг. аддзелам выкарыстання і публікацыі дакументаў, Дзічкевіч Марына Міхайлаўна.